Извините, регистрация закрыта. Возможно, на событие уже зарегистрировалось слишком много человек, либо истек срок регистрации. Подробности Вы можете узнать у организаторов события.
Праект «Трыбуна вучонага» у мiнскiм Планетарыi
11 мая ва ўсiм свеце святкуецца веснавы Мiжнародны дзень астраноміі. «Трыбуна вучонага», як заўсёды, далучаецца да гэтай урачыстасці i прапаноўвае звярнуцца да нашай спадчыны.
У старадаўнія часы астранамічныя веды і ўяўленні з’яўляліся важнай часткай беларускага жыцця i светапогляду. Вакол нябесных аб’ектаў склаўся комплекс легенд, паданняў, рытуалаў, якія часткова захаваліся і да нашых дзён. Беларускія традыцыйныя астронімы і звязаныя з імі міфы і паданні даюць магчымасць аднавіць некаторыя міфалагічныя вобразы і адпаведную сістэму ўяўленняў нашых продкаў.
На лекцыі «Беларускія міфы пра зорнае неба» кандыдат гістарычных навук, даследчык міфалогіі і сярэднявечнай астраноміі Зміцер Скварчэўскi распавядзе пра вядомыя беларускія салярныя, лунарныя і астральныя міфы і пра асноўныя тутэйшыя міфалагічныя вобразы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў начным небе.
А напрыканцы вечара з’явiцца магчымасць паглядзець на тыя самыя зоркі і сузор’і, якiя, па меркаванню нашых продкаў, увасаблялi багоў, герояў, людзей, жывёл і нават прадметы.
Запрашаем усiх жадаючых 11 мая ў 20.00 у зорную залу мiнскага Планетарыя.
З нагоды свята уваход вольны.