Жанр: сферычны фільм, анімацыйны фільм
Краіна: Беларусь
Працягласць: 15 хв. + 15 хв. зорнае неба
Рэкамендаваны ўзрост: ад 4 гадоў
Гэта гісторыя пра тое, як аднойчы два мышаняты Піп і Скрып задаліся пытаннем: хто зядае зіхатлівы Месяцовы Сыр на небе? Кажаны не ведалі адказу, і Сава таксама не ведала. Але разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і без Месяцовых рыб. Мышаняты шмат пра што даведаліся і ўбачылі з дапамогай тэлескопа мноства кратараў. Іх так уразіў Месяц, што яны і самі захацелі там калі-небудзь пабываць!
Гэта мультфільм-казка для цікаўных дзяцей, які дапаможа адказаць на самыя распаўсюджаныя пытанні, лёгка і займальна распавядзе пра навуковыя факты.
Толькі ў Планетарыі вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно. Пасля яго завяршэння вас чакае экскурсія па чароўным зорным небе.
Напоминаем, что для того чтобы восстановить билет организатору можно не писать.
Если вы хотите вернуть билеты, вы можете сделать это по ссылке из письма с билетами или оформить запрос организатору в вашем  личном кабинете.